Беларуская мова, опубликовано 04.03.2019 09:10
Надо сочинение про ручеёк. слова : ручаёк,каменьчыки,з парожка на парожак,цянёк,хмарка,зязюлька,птушачки,коинки,матыльки,струменьчыки,хвальки,з крыничаньки,да рэчаньки.
Ответ оставил: Гость
Учыстым полі бег ручаёк. цякла яго вада па каменьчыках, з парожка на порожак пералівалася. то на сонейку іскрылася, то ў цяньку серабрылася, калі хмаркі сонца засланялі. над прахалодным раўчуком ў летнюю спёку любілі лятаць птушачкі. на вярбу, што раскінулася над раўчуком, часта прылятала зязюлька. яна гадзінамі кукавала над вадою, абяцаючы камусьці доўгія гады жыцця. у траве цвыркалі конікі. наўкол раіліся матылькі. я любіў сядзець на беразе ручая і назіраць, як яго струменьчыкі і хвалькі бягуць, пераліваюцца, струменяцца. я мог гадзінамі сядзець і ўяўляць, як вада з крынічанькі бяжыць да рэчанькі і затым адтуль адпраўляецца ў далёкае падарожжа ў акіян. у такія моманты я зайздросціў гэтаму ручайку і яго волі. хацеў бы і я з такой жа лёгкасцю ўцячы ад усяго і ўсіх і пабачыць увесь свет.
Беларуская мова, опубликовано 09.01.2019 16:01
Беларуская мова, опубликовано 09.01.2019 16:01
Беларуская мова, опубликовано 09.01.2019 16:01
Беларуская мова, опубликовано 09.01.2019 16:01